12:23 Belarus ýazyjysy Wladimir Korotkewiç türkmen dilinde | |
ГУЧЫЦЬ КАРАТКЕВIЧ I ПА-ТУРКМЕНСКУ
Парадаваў першы ў гэтым годзе нумар туркменскага літаратурна-мастацкага часопіса «Dünýä edebiýaty» («Сусветная літаратура»): на тры развароты (шэсць старонак!) змешчана грунтоўная гутарка пра беларускую і туркменскую літаратуры, пра беларуска-туркменскія літаратурныя сувязі. Суразмоўцамі туркменскага пісьменніка Максата Аламурадава выступілі дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» паэт, празаік, крытык, перакладчык Алесь Бадак і намеснік дырэктара Выдавецкага дома «Звязда» – галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» публіцыст, перакладчык Аляксей Чарота. Летась яны прымалі ўдзел у міжнароднай кніжнай выстаўцы ў Ашхабадзе. У гутарцы – шмат згадак пра тых пісьменнікаў Туркменістана, чые творы ў апошнія гады перакладзены на беларускую мову і надрукаваны ў газеце «Літаратура і мастацтва», часопісах «Полымя», «Маладосць», альманаху «Далягляды». Часопіс «Dünýä edebiýaty» звязвае з беларускай літаратурай трывалая дружба. На яго старонках друкуюцца пераклады твораў беларускіх паэтаў і празаікаў. І зараз у партфелі часопіса – новыя пераклады беларускай паэзіі. Падборку вершаў Уладзіміра Караткевіча на туркменскую мову пераўвасобіў Джумагельды Мулькіеў. Прыемна, што публікацыя прыйдзе да чытача ў знак 90-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры. Кастусь ЛЕЩНIЦА. | |
|
√ Boş arzuwlar: Merkezi Aziýanyň Aral deňiz basseýnindäki suw we imperiýa - 31.01.2024 |
√ "Dežawýu": Menekşe Toprak Berlinde Suat Derwüşiñ yzyny yzlady - 30.03.2024 |
Teswirleriň ählisi: 0 | |