АД МАХТУМКУЛI ДА СЕЙРАНА АТУЗАВА
Свая скарбонка публікацый, якая сведчыць пра плённае развіццё беларуска-туркменскіх літаратурных сувязяў, назбіралася на старонках літаратурна-мастацкай перыёдыкі і за мінулы, 2019, год.
У газеце “Літаратура і мастацтва” у лістападзе з’явілася старонка з перакладамі з туркменскай паэзі. Вершы Махтумкулі, Сейдзі, Кемінэ, Агагельды Аланазарава, Атаджана Атаджанава, Ісмаіла Тагана пераклалі на беларускую мову Пятро Жаўняровіч, Людміла Хейдарава, Мікола Адам, Мікола Шабовіч, Таццяна Сівец, Наталля Кучмель, Янка Лайкоў. А ў часопісе “Маладосць” – таксама ў адзінаццатым, лістападаўскім, нумары – выйшлі апавяданні Какамурата Атаева “Сякера” і Сейрана Атузава “Bonjour!”. Перакладчык – Алесь Карлюкевіч.
Газета “Літаратура і мастацтва” таксама змясціла рэцэнзію кандыдата філалагічных навук Аляксея Пяткевіча на кнігу “Літаратурнае пабрацімства: Беларусь – Туркменістан”. У гэтай жа газеце з’явіўся і некралог “Жанчына з характарам. Памяці Агултэч Аразбердыевай”, іншыя публікацыі, звязаныя з тэмай беларуска-туркменскіх літаратурных сувязяў.
Дарэчы, спецыяльны “туркменскі выпуск” “Літаратуры і мастацтва” заўважылі і на філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, дзе ў прэзентацыі выдання ўдзельнічалі туркменскія студэнты. Зараз іх у Гомельскім дзяржуніверстэце навучаецца каля тысячы. Юнакі і дзяўчаты з розных куточкаў Каракумскага краю цікавяцца і беларускай літаратурай, рады таму, што плённа развіваецца беларуска-туркменская літаратурная дружба.
Свой унёсак у “туркменскую скарбонку” беларускага друку зрабілі і газета “Голас Радзімы”, літаратурна-мастацкі альманах “Далягляды”, “Настаўніцкая газета”.
Сяргей ШЫЧКО.
02.04.2020.
Edebiýat täzelikleri