10:54 Dostluk daragty: Kasym Nurbadow / belarus dilinde | |
Дрэва дружбы: Касым Нурбадаў Вядомы дзіцячы туркменскі паэт Касым Нурбадаў добра знаёмы і беларускаму чытачу. Многія стасункі літаратурнай дружбы, узаемаперакладаў застаюцца па-за ўвагай. Прычын на тое некалькі. І ці не першая – інфармацыйны вакуум, што ўсё ж існуе паміж былымі савецкімі рэспублікамі. Якім было маё здзіўленне, калі ў нядаўняй паездцы ў Ашхабад вядомы дзіцячы паэт Касым Нурбадаў падараваў ўласную анталогію перакладаў паэзіі народаў свету – “Цуда-дрэва”. Выдадзена яна была яшчэ ў 1992 годзе ў выдавецтве “Магарыф”. І стала своеасаблівым дадаткам да аўтарскіх перакладных анталогій народных паэтаў Туркменістана Керыма Курбанняпесава “Букет дружбы” і Каюма Тангрыкуліева “Вясёлыя арэлі”, дзе таксама знайшлося месца беларускім паэтам. У кнізе, падрыхтаванай Касымам Нурбадавым, прадстаўлены творы Васіля Віткі, Станіслава Шушкевіча, Эдзі Агняцвет, Авяр’яна Дзеружынскага. Мог бы туркменскі паэт дадаць туды яшчэ і вершы Івана Муравейкі, з перакладаў якіх і пачалося яго знаёмства з беларускай літаратурай яшчэ ў 1970-ыя гады. Варта заўважыць, што гэтая “сустрэча” супала яшчэ з адным цікавым адкрыццём. Народны паэт Туркменістана Атамурад Атабаеў пераклаў і надрукаваў у газеце “Эдебият ве сунгат” (“Літаратура і мастацтва”) новыя вершы вядомага беларускага паэта Алеся Бадака. А калі ў рамках IV-й Ашхабадскай міжнароднай кніжнай выставы ладзіўся паэтычны турнір з удзелам беларускіх і туркменскіх пісьменнікаў, то ўжо сам Алесь Бадак чытаў па-беларуску вершы Атамурада Атабаева. - Традыцыя ўзаемаперакладаў, - расказвае паэт і перакладчык Касым Нурбадаў , - павінна доўжыцца. У свой час у выдавецтве “Магарыф” мы выдалі анталогію беларускай дзіцячай літаратуры “Яснае сонейка”. З беларускага боку ўкладальнікам ёмістага тома быў паэт Алесь Емяльянаў. Да работы над анталогіяй спрычыніўся вялікі атрад туркменскіх перакладчыкаў. Спадзяюся, што сустрэча ў Ашхабадзе з беларускімі пісьменнікамі – першая, заўважце, за многія гады! – паспрыяе развіццю і пашырэнню традыцыі. А тое, што і за гэты час, калі стасункі былі разладжаны, ёсць што перакладаць, мы ніколькі не сумняваемся. На выставе ў Ашхабадзе было наладжана і адмысловае свята для туркменскіх школьнікаў і студэнтаў. І называлася яно “Вясёлыя арэлі”. Пра сучасную беларускую літаратуру, творы апошніх гадоў, адрасаваныя дзецям, тады расказвалі галоўны рэдактар часопіса “Бярозка” празаік Алена Масла, галоўны рэдактар часопіса “Нёман” паэт Алесь Бадак. Туркменскі бок прадстаўлялі пісьменнікі Агагельды Аланазараў, Касым Нурбадаў, Нармухамет Какабаеў, Абдыла Ысламаў, народны паэт Туркменістана Каюм Тангрыкуліеў. Выступала і літаратурная моладзь. Нашчадкі Махтумкулі, цікавыя маладыя туркменскія паэты студэнты Туркменскага дзяржаўнага універсітэта Сейітмурад Гельдыеў і Акнур Разыева чыталі свае творы пра сённяшні Туркменістан і пра вечныя якасці туркменскага народа – чуласць, дабрыню, спагаду. …З паездкі, якую я згадваю, прайшло каля васьмі гадоў. За гэты час я пабываў у Ашхабадзе яшчэ тры разы. Ізноў сустракаўся з Касымам Нурбадавым. Разам з ім хадзілі па старажытнаму і маладому гораду. Дарэчы, дзякуючы намаганням Касыма ў Ашхабадзе па-туркменску выдалі маю кнігу казак “Вавёрка піша сачыненне”. А ў Мінску я паспрыяў выданню па-беларуску кнігі апавяданняў і вершаў Касыма Нурбадава ў серыі “Сяброўства без межаў”. У ажыццяўленні гэтага клопату мне дапамагла Юлія Алейчанка. Я перакладаў прозу, яна – вершы. Публікацыі Касыма Нурбадава за апошні час з’явіліся ў часопісах “Вясёлка”, “Бярозка”, газеце “Пухавіцкія навіны”. Вялікую падборку яго вершаў пераклаў на беларускую мову даўні сябар туркменскай літаратуры Мікола Чарняўскі. Спадзяюся, што і сам Касым Нурбадаў не забудзецца на сяброўства з Беларуссю, беларускай літаратурай, зробіць яшчэ нямала для прапаганды беларускай літаратуры ў Туркменістане. Алесь Карлюкевіч. # coзвучие_2017 Дрэва дружбы: Касым Нурбадаў Вядомы дзіцячы туркменскі паэт Касым Нурбадаў добра знаёмы і беларускаму чытачу. Многія стасункі літаратурнай дружбы, узаемаперакладаў застаюцца па-за ўвагай. Прычын на тое некалькі. І ці не першая – інфармацыйны вакуум, што ўсё ж існуе паміж былымі савецкімі рэспублікамі. Якім было маё здзіўленне, калі ў нядаўняй паездцы ў Ашхабад вядомы дзіцячы паэт Касым Нурбадаў падараваў ўласную анталогію перакладаў паэзіі народаў свету – “Цуда-дрэва”. Выдадзена яна была яшчэ ў 1992 годзе ў выдавецтве “Магарыф”. І стала своеасаблівым дадаткам да аўтарскіх перакладных анталогій народных паэтаў Туркменістана Керыма Курбанняпесава “Букет дружбы” і Каюма Тангрыкуліева “Вясёлыя арэлі”, дзе таксама знайшлося месца беларускім паэтам. У кнізе, падрыхтаванай Касымам Нурбадавым, прадстаўлены творы Васіля Віткі, Станіслава Шушкевіча, Эдзі Агняцвет, Авяр’яна Дзеружынскага. Мог бы туркменскі паэт дадаць туды яшчэ і вершы Івана Муравейкі, з перакладаў якіх і пачалося яго знаёмства з беларускай літаратурай яшчэ ў 1970-ыя гады. Варта заўважыць, што гэтая “сустрэча” супала яшчэ з адным цікавым адкрыццём. Народны паэт Туркменістана Атамурад Атабаеў пераклаў і надрукаваў у газеце “Эдебият ве сунгат” (“Літаратура і мастацтва”) новыя вершы вядомага беларускага паэта Алеся Бадака. А калі ў рамках IV-й Ашхабадскай міжнароднай кніжнай выставы ладзіўся паэтычны турнір з удзелам беларускіх і туркменскіх пісьменнікаў, то ўжо сам Алесь Бадак чытаў па-беларуску вершы Атамурада Атабаева. - Традыцыя ўзаемаперакладаў, - расказвае паэт і перакладчык Касым Нурбадаў , - павінна доўжыцца. У свой час у выдавецтве “Магарыф” мы выдалі анталогію беларускай дзіцячай літаратуры “Яснае сонейка”. З беларускага боку ўкладальнікам ёмістага тома быў паэт Алесь Емяльянаў. Да работы над анталогіяй спрычыніўся вялікі атрад туркменскіх перакладчыкаў. Спадзяюся, што сустрэча ў Ашхабадзе з беларускімі пісьменнікамі – першая, заўважце, за многія гады! – паспрыяе развіццю і пашырэнню традыцыі. А тое, што і за гэты час, калі стасункі былі разладжаны, ёсць што перакладаць, мы ніколькі не сумняваемся. На выставе ў Ашхабадзе было наладжана і адмысловае свята для туркменскіх школьнікаў і студэнтаў. І называлася яно “Вясёлыя арэлі”. Пра сучасную беларускую літаратуру, творы апошніх гадоў, адрасаваныя дзецям, тады расказвалі галоўны рэдактар часопіса “Бярозка” празаік Алена Масла, галоўны рэдактар часопіса “Нёман” паэт Алесь Бадак. Туркменскі бок прадстаўлялі пісьменнікі Агагельды Аланазараў, Касым Нурбадаў, Нармухамет Какабаеў, Абдыла Ысламаў, народны паэт Туркменістана Каюм Тангрыкуліеў. Выступала і літаратурная моладзь. Нашчадкі Махтумкулі, цікавыя маладыя туркменскія паэты студэнты Туркменскага дзяржаўнага універсітэта Сейітмурад Гельдыеў і Акнур Разыева чыталі свае творы пра сённяшні Туркменістан і пра вечныя якасці туркменскага народа – чуласць, дабрыню, спагаду. …З паездкі, якую я згадваю, прайшло каля васьмі гадоў. За гэты час я пабываў у Ашхабадзе яшчэ тры разы. Ізноў сустракаўся з Касымам Нурбадавым. Разам з ім хадзілі па старажытнаму і маладому гораду. Дарэчы, дзякуючы намаганням Касыма ў Ашхабадзе па-туркменску выдалі маю кнігу казак “Вавёрка піша сачыненне”. А ў Мінску я паспрыяў выданню па-беларуску кнігі апавяданняў і вершаў Касыма Нурбадава ў серыі “Сяброўства без межаў”. У ажыццяўленні гэтага клопату мне дапамагла Юлія Алейчанка. Я перакладаў прозу, яна – вершы. Публікацыі Касыма Нурбадава за апошні час з’явіліся ў часопісах “Вясёлка”, “Бярозка”, газеце “Пухавіцкія навіны”. Вялікую падборку яго вершаў пераклаў на беларускую мову даўні сябар туркменскай літаратуры Мікола Чарняўскі. Спадзяюся, што і сам Касым Нурбадаў не забудзецца на сяброўства з Беларуссю, беларускай літаратурай, зробіць яшчэ нямала для прапаганды беларускай літаратуры ў Туркменістане. Алесь Карлюкевіч. # coзвучие_2017 | |
|
Teswirleriň ählisi: 0 | |